Галоўная

350 Global Action Photos

Чытаць болей… 350.org руская i 10 iншых моваў.

350.org – гэта міжнародная кампанія, якая стварае рух для аб’яднання сусветных намаганняў па рашэнні сур’ёзных кліматычных праблем, якія патрабуюць правільнага падыходу. Наша місія ў тым, каб натхніць свет на барацьбу за паляпшэнне кліматычных умоў, каб узнікла асэнсаванне неабходнасці прыняцця неадкладных рашэнняў і іх магчымай рэалізацыі.

Наша увага засяроджана на лічбе 350 – часцінак на міліён – узровень, вызначаны вучонымі як апошняя бяспечная мяжа канцэнтрацыі CO2 у нашай атмасферы. Але 350 болей чым лічба – гэта сімвал таго, якой павінна быць наша планета.

Для таго каб папярэдзіць змену клімата, мы павінны дзейнічаць хутка, разам і ўзгодненна – і тады 2009 год будзе безумоўна рашаючым. У снежні гэтага года лідэры розных краін сустрэнуцца у Капенгагене, Данія, для распрацоўкі новай сусветнай дамовы па скарачэнню выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу. Праблема у тым, што дамова, якая цяпер знаходзіцца на стале перамоў, не адпавядае складанаму становішчу, звязанаму з кліматычным крызісам – гэта не задавальняе патрабаванням “350”.

Для таго каб сабраць разам людзей, сродкі масавай інфармацыі, а таксама палітычных лідэраў для рэалізацыі мэтаў “350”, мы мабілізуем намаганні, магутныя сродкі, якія дае нам інтэрнэт, для каардынацыі сусветнага дня акцый 24-ага кастрычніка 2009 года. Мы спадзяемся, што у нас атрымаецца правесці акцыі у некалькіх сотнях вельмі цікавых і адметных месцах усяго свету – ад Тадж Махала да Вялікага Бар’ернага рыфа, а таксама у вашым горадзе,вёсцы,раёне… Акрамя таго, мы хочам даць зразумець лідэрам сусветных дзяржаў: рашэнне складанай сітуацыі, якая мае дачыненне да змены клімата, павінна ажыццяўляцца на прававой аснове, быць справядлівай, акрамя таго яна павінна засноўвацца на навуковых ведах і адпавядаць маштабу крызіса.

Калі міжнародны зялёны рух звычайных людзей патрабуе ад лідэраў прыняцце ва ўвагу, уліку апошніх навуковых звесткаў аб клімаце, то мы можам пачаць глабальнае пераўтварэнне, у якім ёсць вялікая патрэба.

Зразумей, як прыняць удзел, альбо чытай наш блог

Пра 350

350 animation: 90 seconds, no words

Навукоўцы ўсяго свету ідэнтыфікавалі лічбу “350” як бяспечны максімум канцэнтрацыі СО2 у атмасферы. На жаль, міжнародныя перамовы па праблеме зменаў клімату накіраваны на узровень, значна перавышаючы гэтую лічбу.

“350” – гэта сусветная кампанія, якая заклікае жыхароў усёй планеты перавызначыць міжнародны план дзеянняў у дачыненні зменаў клімата і вызначыць 350 ppm як планку для пачатку міжнародных акцый для рашэння крызісу. 24 кастрычніка гэтага года мы запрашаем цябе арганізавать у адметных месцах твайго населенага пункта сумесную акцыю, каторая прадэманструе наш аб’яднаны заклік да вяртанне свету да адметкі 350 ppm СО2 . Разам мы можам стварыць цудоўны, крэатыўны і магутны рух.

Мапа запланаваных акцый

View Actions at 350.org

Як Прыняць Удзел

Далучайся сам і далучы сваю суполку да міжнароднага руху “350 Міжнародны дзень кліматычных акцый” 24 кастрычніка. Тут ёсць пералік дзеянняў, якія дапамогуць табе арганізаваць сваю акцыю і быць упэўненным у тым, што ваша акцыя з’яўляецца часткай сусветнага руху.

Выбірай, дзейнічай і рэгіструйся

Першы крок пры планаванні акцыі – выбар месца для яе правядзення; другі – выбар тых дзеянняў, якія вы будзеце рабіць; і нарэшце трэці – рэгістрацыя вашай акцыі па адрасе: http://www.350.org/ru/oct24 Будзь упэўненым у тым, што інфармацыя, якую ты дасылаешь (твае кантакты, месца правядзенне, горад, краіна і асноўны план) напісаны правільна, і мы размесцім тваю інфармацыю на карце.

Плануй усе дэталі правядзення акцыі

Запрасі ў каманду сяброў, членаў сям’і альбо мясцовай арганізацыі, атрымай дазвол ад улад на правядзенне акцыі, падрыхтуй неабходныя матэрыялы, гукаузмацняльную апаратуру. Запрасі на імпрэзу выступоўцаў, прэсу і афіцыйных асоб. Будзь крэатыўным і ўсё атрымаецца! Не забудзь зрабіць фота з усімі удзельнікамі , каторыя дэманструюць лічбу 350!

Распаўсюджвай інфармацыю

Рассылай электронныя лісты, дасылай артыкулы ў мясцовую прэсу, прапануй арганізацыям і фірмам уключыць тваю інфармацыю пра акцыю ў іх лісты рассылкі, схадзі на мясцовае радыё і распаўсюдзь плакаты з лічбай 350 па ўсяму гораду. Ты можаш спампаваць макеты плакатаў з сайта бясплатна, альбо зрабіць іх самастойна!

Зрабі фота з вашай выявай лічбы 350!

Нават самая маленькая акцыя, праведзеная ў гэты дзень па ўсяму свету, мае значэнне. Прыгожы велькі банер з лічбай 350 – гэта самы лёгкі шлях зрабіць акцыю, але пастарайся быць крэатыўным і зрабі што-небудзь іншае і незвычайнае.

Расскажы, як усё адбывалася

Напішы пра вашу акцыю на сайце для усяго свету. Як мага хутчэй, пажадана у той самы дзень дашлі інфармацыю пра акцыю па электроннай пошце belarus@350.org і не забудзьцеся пра фота! Паглядзі на фота з усяго свету ад нашых аднадумцаў, якія таксама прынялі удзел у акцыі і напішы артыкул у сваю газету!


350 – гэта не арганізацыя, гэта глабальная сетка, якая аб’ядноўвае людзей з кожнага куточку нашага свету. У 350 уваходзяць больш за 200 арганізацый па усім свеце – клікні па спасылцы, каб паглядзець. Калі хочаш далучыцца да нас, напішы па адрасе partnerships@350.org

Blog

  • Blog
    • September 5, 2009
      Hello world!

      Дарагі Свет!

      Гэта запрашэнне – далучайцеся да нашага руху! Трэба ўзяць адзін дзень і выкарыстаць яго так, каб змяніць увесь свет! Меркаванне навукі цяпер бясспрэчны: кліматычны крызіс з’яўляецца найбольш цяжкай праблемай, з якой сутыкнулася цывілізацыя. Разам мы зможам засяродзіць увагу сусветнай грамадскасці на яе рашэнні. Аб’ядноўваючыся вакол 350, мы вызначым смелую задачу, якая указвае на тое, куды мы павінны рухацца ў сусветнай прасторы. 24 кастрычніка мы збіраемся ва ўсім вядомых месцах у розных кропках планеты – пачынаючы з горнага масіва Кіліманджара да Вялікага Бар’ернага рыфа, і заканчваючы Вашым горадам ці яго цэнтрам. Рух толькі пачаўся і нам патрэбна Ваша дапамога.

      Вось наш план: мы просім Вас і людзей у кожнай краіне свету засноўваць рух у Вашым месцы жыхарства 24 кастрычніка, у Вашым горадзе, краіне. Тут складана ўявіць сабе якія-небудзь межы – уявіце сабе матацыклістаў, канцэрты, фэсты, пратэсты, высаджванне дрэваў і шматлікае іншае. Уявіце сабе адзінства і супрацоўніцтва. Уявіце, што свет абудзіцца.

      Калі мы зможам сабраць усіх разам, то мы абвесцім магутны, дзейсны заклік 24 кастрычніка, у якім дамо зразумець : свет мае патрэбу ў вырашэнні пытанняў, якія маюць непасрэднае дачыненне да цяжкай кліматычнай сітуацыі, якая склалася ў свеце, гэта патрабуецца навукай і справядлівасцю.

      Часта кажуць, што адзіная рэч, якая замінае нам ажыццявіць спробы па пераадоленні хутка і правільна кліматычнага крызісу, – гэта адсутнасць палітычнай волі. Ну, а адзіная рэч, якая можа стымуляваць палітычную волю – злучаны міжнародны рух, і ніхто не створыць гэты рух для нас. Гэта магчыма простым людзям ва ўсім свеце, і гэта магчыма Вам – Вы зможаце знайсці ў гэтым сябе.

      Так што азначце ў Вашым календары мерапрыемства на 24 кастрычніка там, дзе Вы жывяце, у Вашым горадзе, мястэчку, раёне… і затым заручыцеся дапамогай Вашых сяброў. Збярыцеся разам з Вашымі калегамі па працы ці з удельнікамі Вашай лакальнай групы па ахове навакольнага асяроддзя ці кампаніяй па правах чалавека, з вернікамі Вашай царквы, сінагогі, мячэці ці іншага храма; залучыце байкераў, мясцовых фермераў і моладзь. Мы пачнём арганізоўваць гэты рух па ўсёй планеце.

      З вашай дапамогай 24 кастрычніка адбудецца мерапрыемства ў кожным вядомым кутку Зямлі – ад Амерыканскіх Вялікіх азёр да Аўстралійскага Вялікага бар’ернага рыфа -, а таксама ва ўсіх месцах маючых для Вас значэнне ў Вашым паўсядзённым жыцці, няхай гэта будзе пляж, парк, зялёны лужок ці ратуш горада .

      Для Вас быў падыходны час уступіць у наш рух то – гэта трэба рабіць зараз жа. Ёсць дьзве прычыны, чаму гэты год мае настолькі вырашальнае значэнне. Па-першае, навуковыя прагнозы аб кліматычных зменах становіцца ўсё больш і больш змрочнымі з кожным днём. Арктыка растае з дзівільнай хуткасцю, апярэджваючы прагнозы на дзесяткі гадоў. Усё на планеце, здаецца, растае ці палыхае ў агні, пухне ці апальваецца сонцам. І ў нас зараз ёсць лічба для пазначэння пагражаючай нам небяспекі – 350.

      Джэймс Хенсэн, які працуе у НАСА, і група іншых вучоных не так даўно апублікавалі шэраг дадзеных, паказваючых на тое, што нам трэба паменшыць колькасць вугляроду ў атмасферы ад цяперашніх 387 часціц на мільён да 350 ці менш, калі мы жадаем “падтрымліваць планету ў стане падобным на той, у якім развілася цывілізацыя.”

      Ніхто не ведаў пра гэту лічбу год назад – але зараз стала ясна, што 350 магла б быць самай важнай лічбай для будучага свету. Паўночная зорка кіруе нашымі намаганнямі ў той час, як мы перарабляем свет. Калі мы можам хутка зрабіць так, каб планета вярнулася да адзнакі 350 – мы можам прадухіліць самыя найгоршыя ўздзеянні, наступствы кліматычных змен.

      Другая прычына – 2009г настолькі важная, што палітычныя магчымасці ўздзейнічаць на наш урад ніколі не былі на гэтулькі вялікія. Лідары сусветных дзяржаў сустрэнуцца ў Капенгагене гэтым снежнем для прапрацоўкі новай міжнароднай дамовы па памяншэнні выкідаў вугляроду ў атмасферу. Калі б гэта сустрэча адбылася цяпер, то яна спрыяла б дамове, якая была б зусім неадпаведнай. Сапраўды, гэта паставіла б нас перад фактам немагчымасці змяніць, штосьці ў будучыні і мы былі б не ў стане павярнуць час назад для вяртання да ліку 350 часціц на мільён – тады павышэнне ўзроўня мора пачало б паскарацца, дажджы пачалі б змяняць пейзаж і пустэльні разрастацца.

      Уявіце сабе будучыню, у якой па-першае насельніцтва самых бедных краін свету, і затым усе з нас, і пасля ўсе пакаленнi, якія прыйдуць пасля нас, убачылі б толькі тое, наколькі мы сапсавалі нашу планету і прывялі яе да жаласнага стану. 24 кастрычніка – гэта шэсць тыдняў да пачатку сустрэч ААН у Капенгагене. Калі мы ўсё зробім добра нашу працу, кожная нацыя будзе ведаць адказ на пытанне – пра якое яе запытаюць, калі яна высуне свой план дзеянняў – , ці дапаможа гэта планеце ўвайсці ў патрэбнае рэчышча каб вярнуцца да адзнакі 350? Гэта будзе працаваць толькі пры дапамозе міжнароднага руху, і яно між іншым пачынае раздзімацца паўсюль.

      Фермеры ў Камеруне, студэнты ў Кітаі, нават лыжнікі – міжнародныя чэмпіёны – усё ўжо абвясцілі ідэю “350″. Цэрквы 350 разоў тэлефанавалі ў званы, будысцкія манахі вымалевалі лічбу 350 сваімі целамі на фоне Гімалайскіх гор. 350 пераходзіць усе моўныя і культурныя межы. Гэта ідэя зразумелая і даступная, яна прабіваецца праз штодзённую мітусню і становіцца навуковай меркай дабрабыту зямлі. 24 кастрычніка, мы ўсё падтрымаем рух “350″ – універсальны знак бяспечнага клімату і свету, які нам трэба стварыць. І затым у канцы дня, мы ўсе разам загрузім фатаграфіі якія захавалі нашу падзею на сайце 350. org і разашлём іх па ўсім свеце. Шматлікія здымкі прывядуць да таго, што праблематыка змены клімату закране меркаванне грамадскасці, будзе спрыяць таму, што ў народзе пачнуць пра яе казаць і прымусіць нашых сусветных лідараў даць справаздачу удзельнікам аб’яднанага міжнароднага руху.

      Нам патрэбна Ваша дапамога – свет вялікі, а наш штат супрацоўнікаў не. Наша каманда 350.org зробіць усё магчымае, каб падтрымаць Вас і падаць узоры, інфармацыю для плакатаў і газетных публікацый, крыніцы для распаўсюджвання навін пра наш рух, а таксама сродкі каб дапамагчы Вам арганізаваць магутную мясцовую арганізацыю гатовую да дзеянняў. І наша каманда заўсёды рада прыняць званкі ці адказаць на электронныя пісьмы – мы гатовы вас падтрымаць. Гэта як заключны іспыт для ўсяго чалавецтва. Ці можам мы памкнуцца з духам, выканаць нашы абавязанні, ужыць нашы творчыя здольнасці, каб накіраваць зямлю на надзейны, цвёрды шлях перш чым будзе занадта позна? 24 кастрычніка будзе радасным, значным днём, калі мы дакажам, што гэта магчыма. Калі ласка далучайцеся да нас і зарэгіструеце Ваша лакальнае мерапрыемства сёння. Наперад!

      Bill McKibben – Author and Activist- USA

      Vandana Shiva – Physicist, Activist, Author – India

      Sheila Watt-Cloutier – Inuit Indigenous Activist – Canada

      David Suzuki – Scientist, Author, Activist – Canada

      Bianca Jagger – Chair of the World Future Council – UK

      Tim Flannery – Scientist, Author, Explorer -Australia

      Bittu Sahgal – Editor of Sanctuary magazine – India

      PS.Мы маем патрэбу ў вас для чагосьці іншага, менавіта зараз, – гэта досыць проста. Калі ласка адпраўце гэта паведамленне ўсім каго вы ведаеце.